• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Асабліва ахоўваемая прыродная тэрыторыя

09.07.2024

На тэрыторыі Веткаўскага раёна выдзелены асабліва ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі плошчай 10802,8 га, якія размяшчаюцца на тэрыторыі ДСЛГУ "Веткаўскі спецспеслясгас".

Біялагічны заказнік мясцовага значэння "Веткаўскі" ўтвораны ў 2012 годзе ў Веткаўскім лясніцтве на тэрыторыі 4839,3 га ў мэтах захавання ўнікальнага прыроднага комплексу ў даліне ракі Бесядзь.

Заказнік з'яўляецца месцам вырастання і пасялення дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь або ахоўваемых у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі, якія дзейнічаюць у Рэспубліцы Беларусь.

Рэспубліканскі водна-балотны заказнік "Пойма ракі Сож" абвешчаны ў мэтах захавання ў натуральным стане пойменнага ландшафту ракі Сож з комплексам каляводна-балотных і прыбярэжна-водных відаў птушак, у тым ліку адносiмых да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь на плошчы 5963,5 га.

Батанічны помнік прыроды мясцовага значэння "Векавы дуб у вёсцы Янова" размешчаны ў в. Янова Стаўбунскага сельскага савета Веткаўскага раёна.

Так, на тэрыторыі ААПТ забараняецца:

- мыйка механічных транспартных сродкаў;

- выпальванне сухой расліннасці, травы на пні, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў;

- размяшчэнне асобных палатак і палатачных гарадкоў, турысцкіх стаянак, іншых абсталяваных зон і месцаў адпачынку, стаянак механічных транспартных сродкаў, развядзенне вогнішчаў (за выключэннем развядзення вогнішчаў у месцах адпачынку, вызначаных тэхналагічнымі картамі на распрацоўку лесасек, на уладкаваных пляцоўках, абрамленых мінералізаванай (ачышчанай да мінеральнага пласта глебы) паласой шырынёй не меней 0,25 метра, у месцах, выключаючых пашкоджанне агнём крон, ствалоў і каранёвых лап растучых дрэў) па-за месцамі, вызначанымі планам кіравання ААПТ або рашэннем гарадскога, раённага выканаўчага камітэта;

- канфіскацыя, выдаленне, пашкоджанне, знішчэнне драўняна-хмызняковай расліннасці, жывога надглебавага покрыва і ляснога подсцілу, зняцце ўрадлівага пласта глебы, уключаючы падсцілаючыя пароды;

- выкарыстанне водных транспартных сродкаў з рухавікамі ўнутранага згарання звыш 15 конскіх сіл;

- рух і стаянка механічных транспартных сродкаў і самаходных машын па-за дарогамі агульнага карыстання і спецыяльна абсталяваных месцаў.

Заказнікі ў Веткаўскім раёне знаходзяцца ў Зоне адчужэння і адсялення на тэрыторыі якой знаходжанне абмежавана спецпропускамі, добраўпарадкаванне для адпачынку насельніцтва забаронена.