• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Як атрымаць даведку, што рэалізуемая прадукцыя вырашчана (выраблена) на зямельным участку, што знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь?

04.07.2024

Калі вы вырашылі прадаць лішкі свайго ўраджаю, вам не спатрэбіцца выплата падатку, пры наяўнасці даведкі, якая пацвярджае, што прадукцыя вырашчана на зямельным участку.

Грамадзяне, якія жадаюць атрымаць даведку па адміністрацыйнай працэдуры пункт 18.14. пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, могуць звярнуцца ў службу "адно акно" Веткаўскага райвыканкама.

Ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры праводзіцца бясплатна на працягу 5 дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый - 15 дзён.

Дакументы, якія прадстаўляюцца грамадзянінам:

- заява;

- пашпарт або іншы дакумент, які пацвярджае асобу;

- дакументы, якія пацвярджаюць адносіны блізкага сваяцтва (бацькі (усынавіцелі, удачарыцелі), дзеці (у тым ліку ўсыноўленыя, удачароныя), родныя браты і сёстры, дзед, бабка, унукі, прадзед, прабабка, праўнукі, муж і жонка) або сваяцтва (блізкія сваякі мужа або жонкi (у тым ліку памерлага), апекуна, папячыцеля і падапечнага, - у выпадку, калі прадукцыя выраблена асобамі, з якімі заяўнік знаходзіцца ў такіх адносінах;

- дакумент, які пацвярджае права на зямельны ўчастак (пры яго наяўнасці);

Рэжым работы службы "адно акно"

панядзелак, аўторак, серада, пятніца

з 8.00 да 18.00 (без перапынку на абед)

чацвер з 8.00 да 20.00

(абедзенны перапынак з 15.00 да 16.00)

субота з 8.00 да 12.00

(без перапынку на абед)

выхадны - нядзеля

Папярэдні запіс зацікаўленых асоб на прыём

у службу "адно акно" ажыццяўляецца па тэл. (8 02330) 4-30-75, 4-28-21.

У перыяд знаходжання аднаго з работнікаў Службы ў працоўным адпачынку, камандзіроўцы або адсутнасці па часовай непрацаздольнасці, устаноўлены наступны рэжым работы Службы:

панядзелак, аўторак, серада, пятніца з 8.00 да 17.00

(абедзенны перапынак з 12.00 да 13.00);

чацвер з 11.00 да 20.00 (абедзенны перапынак з 15:00 да 16:00);

выхадны: субота, нядзеля.

Адзіны тэлефонны нумар 142.