• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

"Лічбавыя канікулы" - у чым небяспека сучасных гаджэтаў для дзяцей і падлеткаў

15.07.2024

Сённяшнія школьнікі нярэдка праводзяць канiкулы дома за любiмымі гаджэтамі. Да чаго могуць прывесці такія "лічбавыя канікулы".

Наступствы залежнасцяў для здароўя чалавека: 

-Зніжэнне зроку, слыху;

-Хваробы суставаў і цягліц;

-Гастрыт, гемарой, запор, парушэнне апетыту;

-Скурныя хваробы;

-Развіццё псіхалагічных і псіхічных расстройстваў;

-Дысбаланс эмацыйнай сферы.

Лічбавая залежнасць можа выклікаць сацыяльныя праблемы:

-Зніжэнне самаацэнкі, залежнасць ад меркавання навакольных;

-Замкнутасць;

-Страта кантактаў з сябрамі і сям'ёй;

-Развіццё псіхалагічных і псіхічных расстройстваў;

-Агрэсія і імпульсіўнасць, супрацьпраўныя дзеянні;

-Трата грошай;

-Праблемы з вучобай;

Як жа засцерагчы дзяцей ад пагібельнага ўплыву тэхналогій.

Вось некалькі ідэй для бацькоў:

1. Усталюйце дакладныя правілы і ліміты на выкарыстанне гаджэтаў, растлумачце, чаму гэта важна.

2. Загадзя складзіце план цікавых летніх актыўнасцей – паходы, падарожжы, спартыўныя гульні, творчыя заняткі.

3. Прыдумайце сістэму заахвочванняў за актыўны адпачынак без гаджэтаў - смачныя пачастункі, квіткі ў парк забаў і да т.п.

4. Падавайце асабісты прыклад - самі праводзіце час без "лічбавага выхаду" ў віртуальную рэальнасць.

5. Прыцягвайце дзяцей да планавання сямейных мерапрыемстваў, даведайцеся пра іх інтарэсы.