• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Пастаўкі малога і сярэдняга бізнесу буйным прадпрыемствам. Арганізацыя прамых перамоваў

19.04.2021

АРГАНІЗАЦЫЯ ПРАМЫХ ПЕРАГАВОРАЎ

 

Суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва прадстаўлена ўнікальная магчымасць удзелу ў індывідуальных прамых перамовах аб пастаўках прадукцыі буйным прамысловым прадпрыемствам.

Адпаведны пілотны праект правядзення кантактна-кааперацыйных бірж онлайн рэалізуе Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў пры падтрымцы Міністэрства эканомікі і Міністэрства прамысловасці.

На дадзены момант сфарміраваны пералікі таварных пазіцый (работ, паслуг), што закупляюцца па імпарту і рэкамендуемых да засваення малому і сярэдняму бізнесу. Пералікі прадстаўлены на сайце belarp.by (http://belarp.by/ru/subcontractation/importozamesc).

Першая кантактна-кааперацыйная біржа запланаваная на 29 красавіка 2021 г., ва рамках якой адбудуцца прамыя анлайн перамовы з ААТ «Менскі трактарны завод» і ААТ «Мінскі аўтамабільны завод».

Для ўдзелу неабходна да 27 красавіка 2021 г. запоўніць заяўку на сайце belarp.by (http://belarp.by/ru/subcontractation/importozamesc).

Спасылкі на падлучэнне будуць накіраваны ўсім удзельнікам, якія аформілі заяўку на перамовы на сайце belarp.by.

З графікам правядзення перамоў і пералікам прадукцыі, якая закупляецца па імпарту і рэкамендаванай да засваення малому і сярэдняму бізнесу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, можна азнаёміцца тут.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
(017) 316-14-22, (044) 788-48-49.