• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Служба «Адно акно»

21.03.2024

Праца ўсіх дзяржаўных органаў накіравана, перш за ўсё, на максімальнае задавальненне патрэб розных груп насельніцтва, канкрэтнага грамадзяніна. Асаблівая ўвага ўдзяляецца пытанням удасканалення заканадаўства, спрыяючага не толькі ўсталяванню справядлівага балансу паміж публічнымі і прыватнымі інтарэсамі, але і больш эфектыўнай рэалізацыі грамадзянамі сваіх правоў і законных інтарэсаў.

Найбольш значны вынік працы — укараненне ў практыку дзяржаўных органаў заяўнага прынцыпу «адно акно», сутнасць якога зводзіцца да таго, што асноўны цяжар па зборы розных дакументаў, даведак перакладаецца з грамадзян на службовых асоб. Грамадзяне зараз прадстаўляюць толькі тыя дакументы, якія дзяржаўныя органы не могуць запытаць самастойна.

Асноўнымі задачамі службы «адно акно» з'яўляюцца:

  1. забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу «адно акно» пры звароце зацікаўленых асоб па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур;
  2. стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
  3. аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
  4. забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
  5. выдача адміністрацыйных рашэнняў.

Найбольш запатрабаваныя адміністрацыйныя працэдуры:

  • выдача рашэнняў аб прадастаўленні сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў;
  • прыняцце рашэнняў аб прадастаўленні арэнднага жылля;
  • рэгістрацыя дагавора найму (арэнды) жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду і дадатковых пагадненняў да яго;
  • прыняцце на ўлік (аднаўленні на ўліку) грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, аб унясенні змяненняў у склад сям'і, з якім грамадзянін знаходзiцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, аб уключэнні ў асобныя спісы ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, аб падзеле (аб'яднанні) чаргі, аб пераафармленні чаргi з грамадзяніна на паўналетняга члена яго сям'і;
  • пастаноўка на ўлік дзяцей у мэтах атрымання імі дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі;
  • прыняцце рашэння аб прызначэнні дапамогі па доглядзе за інвалідам I групы або асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту;
  • выдача пасведчання шматдзетнай сям'і;
  • прыняцце рашэння аб прызначэнні сямейнага капіталу;
  • прыняцце рашэння аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу;
  • прыняцце рашэнняў аб дазволе на рэканструкцыю жылых і (або) нежылых памяшканняў і iнш.

Рэжым работы:

панядзелак, аўторак, серада, пятніца

з 8.00 да 18.00 (без перапынку на абед)

чацвер з 8.00 да 20.00

(абедзенны перапынак з 15.00 да 16.00)

субота з 8.00 да 12.00

(без перапынку на абед)

выхадны - нядзеля

Папярэдні запіс зацікаўленых асоб на прыём

у службу «адно акно» ажыццяўляецца па тэл. (8 02330) 4-30-75, 4-28-21.

Спецыялісты службы:

Кузьміна Вікторыя Мікалаеўна

Бяляўская Ганна Міхайлаўна