• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Нераст»

09.04.2024

У сувязі з устанаўленнем забароны на вылаў усіх відаў рыб (нераст), з 20 сакавіка па 18 мая ў Гомельскай вобласці праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Нераст" (далей - СКМ "Нераст"), накіраванае на вывядзенне з незаконнага абароту сетак і іншых забароненых прылад рыбалоўства і прафілактычную работу сярод насельніцтва ў мэтах папярэджання фактаў парушэння заканадаўства.

Падчас СКМ "Нераст" грамадзяне могуць добраахвотна здаць забароненыя прылады рыбалоўства і пазбегнуць адміністрацыйнай адказнасці за іх захоўванне. Для гэтага неабходна звярнуцца па нумары тэлефона 8-0232-32-70-00.

За дадатковай інфармацыяй па пытаннях аховы жывёльнага і расліннага свету, звяртацца ў Гомельскую абласную інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: г. Гомель, вул. Чарняхоўскага, 12А, тэл. 8 (0232) 32-70-00 ці па тэлефону гарачай лініі Дзяржінспекцыі 8-033-333-60-00 ці 8-017-390-00-00 (кругласутачна).

Гомельская абласная інспекцыя АЖiРМ.