• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

У Веткаўскім раёне стартавала рэспубліканская акцыя "Аднавім лясы разам!"

25.03.2024

У Веткаўскім раёне стартавала рэспубліканская акцыя "Аднавім лясы разам!". На дапамогу мясцовым лесаводам прыбылі спецыялісты Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання.

Каля паўсотні чалавек — работнікі Гомельскага ДВЛГА і Веткаўскага спецлясгаса — ствараюць лясныя насаджэнні ў 632-м квартале Веткаўскага лясніцтва. Дадзены ўчастак некалькі гадоў таму сур'ёзна пацярпеў ад жука-караеда, але не будзе пуставаць. Сёння тут ажыццяўляецца пасадка саджанцаў хвоі і бярозы. Пасля таго, як маладыя дрэўцы прымуцца і набяруць у росце, можна будзе сказаць, што лес на дадзенай тэрыторыі адроджаны.

Генеральны дырэктар Гомельскага ДВЛГА Юрый Шумскі, які разам з калегамі прыехаў у Веткаўскі раён, так ацаніў перспектывы: "Тутэйшыя глебы і кліматычныя ўмовы не вельмі спрыяльныя для лесааднаўленчых рабо. Таму пасадку саджанцаў неабходна ажыццяўляць у строгай адпаведнасці з тэхналогіяй, рабіць усё якасна і з душой. Тады і ўзнясецца лес да нябёсаў".

Трымаючы ў руках далікатныя высадкі хвоі, Юрый Іванавіч распавёў, наколькі яны безабаронныя перад прыродай і людзьмі і як шмат гадоў трэба для таго, каб сённяшнія намаганні лесаводаў ператварыліся ў паўнацэнны лес. Адзначым, што акцыя "Аднавім лясы разам!" праходзіць у краіне не першы раз. Яна накіравана ў тым ліку на выхаванне ў школьнікаў беражлівых адносін да аднаго з найважнейшых прыродных рэсурсаў Беларусі. Таму недалёка ад таго ўчастка, дзе працавалі прафесійныя лесаводы, свой уклад у аднаўленне лясоў уносіла мясцовая дзятва і школьнікі - сыны і дачкі работнікаў Веткаўскага спецлясгаса. Разам з бацькамі яны працавалі над стварэннем будучага хваёвага бора.

Працягнецца акцыя "Аднавім лясы разам!" па 20 красавіка ўключна і будзе прысвечана Году якасці.