• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Веткаўскія плыўцы зноў на спартыўным Алімпе

13.03.2024

Адкрытае першынство горада Гомеля па плаванню прынесла камандзе Веткаўскай ДЮСШ адразу 12 узнагарод.

Чатыры разы на п'едэстал гонару паднімалася Вераніка Буракова. Дыстанцыю 50 метраў вольным стылем яна пераадолела першай у сваёй групе. На дыстанцыі 50 метраў вольным стылем і брасам яна ўзяла два срэбра. На 50-метроўцы батэрфляем школьніца заваявала бронзу.

Займаецца плаваннем юная спартсменка пад кіраўніцтвам трэнера-выкладчыка Анастасіі Голуб.

Яшчэ больш уражваючыя вынікі ў выхаванцаў Яўгена Панькова.

Срэбра і дзве бронзы заваяваў Ілля Маліноўскі. Ён плаваў батэрфляем, брасам і вольным стылем. Усе дыстанцыі 50 метраў.

Вадзім Салаўёў фінішаваў трэцім на дыстанцыі 50 м на спіне.

У Мірона Ганчарова два медалі. Срэбра на дыстанцыі 50 м брасам і бронза на дыстанцыі 100 метраў (комплекснае плаванне).

Аляксандр Салаўёў стаў абсалютным лідэрам у сваёй групе на дыстанцыі 50 м на спіне.

Аляксей Кушнер замкнуў тройку лідэраў на дыстанцыі 200 м брасам.

Віншуем хлопцаў з годным вынікам і жадаем новых перамог!