• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

З 15 красавіка ўстаноўлена забарона на лоўлю судака

03.04.2024

З мэтай захавання папуляцыі судака і стварэння спрыяльных умоў для яго размнажэння, у тым ліку ў пераднераставы і пасля нераставы перыяды, у рыбалоўных угоддзях Гомельскай вобласці з 15 красавіка па 30 мая ўстанаўліваецца забарона на яго лоўлю. У выпадку ненаўмыснай лоўлі судака, рыбу неабходна адпусціць з мінімальнымі пашкоджаннямі. 

Калі прыходзіць пара размнажацца, судак шукае прыдатнае месца для ўладкавання гнязда. Групы драпежніка пакідаюць глыбокія акваторыі, імкнучыся на прыбярэжныя водмелі. Гэта могуць быць рачныя старыцы, залівы, невялікія пратокі. Ікласты драпежнік робіць свае гнёзды на ўчастках вадаёма з багаццем травы, корчаў і іншага смецця. У некаторых рэках і азёрах судак стаў рэдкай рыбай. Каб павялічыць папуляцыю ікластага драпежніка, рыбаловам лепш не трывожыць рыбу падчас нерасту. Толькі тады можна будзе спадзявацца на злоў трафейнай рыбы.

Гомельская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, аб тым, што падыходзіць да канца забарона на лоўлю шчупака звычайнага, а менавіта да 15 красавіка ўключна.

Выконвайце правілы рыбалкі і добрага Вам улову!

За дадатковай інфармацыяй па пытаннях аховы жывёльнага і расліннага свету, звяртацца ў Гомельскую абласную інспекцыю аховы жывёльнага і расліннай свету па адрасе: г.Гомель, вул. Чарняхоўскага 12А, тэл. 8 (0232) 32-70-00 ці па тэлефону гарачай лініі Дзяржінспекцыі 8-033-333-60-00 ці 8-017-390-00-00 (кругласутачна).

Гомельская абласная інспекцыя АЖiРМ.