• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

"Беларуснафта" расказала аб студзеньскіх дасягненнях вышкамантажнікаў і буравікоў

07.02.2022

Вышкамантажнікі і буравікі "Беларуснафты" выканалі значны аб'ём работ з пачатку года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу прадпрыемства. 

Спецыялісты Вышкамантажнага ўпраўлення "Беларуснафты" зманціравалі дзве буравыя ўстаноўкі: адну ў Беларусі, другую ў Расіі. 

Паводле даных першага намесніка начальніка-галоўнага інжынера ВМУ Мікалая Смолікава, у Беларусі на свідравіне нумар 187 Вішанскай плошчы зманціравана ўстаноўка "Уралмаш 3Д-86". На пляцоўцы буравой нумар 113 Берагавога радовішча ў Заходняй Сібіры - "Уралмаш ЭУК 6000/400". Усё падрыхтавана для бурэння, якім займаецца прадпрыемства "Беларуснафта-Сібір". 

У студзені калектыў Светлагорскага ўпраўлення буравых работ пабудаваў пяць свідравін у Беларусі: на Рэчыцкім, Някрасаўскім, Барсукоўскім і Цішкаўскім радовішчах. Два з іх - на Рэчыцкім радовішчы: нумар 516 з фактычнай глыбінёй 3071 м (цяпер на гэтай жа свідравіне бураць другі ствол з праектнай глыбінёй 3809 м) і нумар 437 глыбінёй 2743 м. На Някрасаўскай плошчы пабудавалі свідравіну глыбінёй 4035 м, на Барсукоўскай - глыбінёй 3620 м, на Цішкаўскім радовішчы - глыбінёй 3625 м. Тут прадаўжаюць бурэнне другога ствала, яго праектная глыбіня 3614 м.