• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

"Краявiды роднага Палесся" Міхаіла Пранішнікава прадставяць на выставе ў Гомелі

10.07.2020

Персанальная выстава жывапісу "Краявіды роднага Палесся" мастака Міхаіла Пранішнікава пачаў работу 9 ліпеня ў Гомелі ў карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дзяржаўнай установе.

У экспазіцыі прадстаўлена амаль 40 работ майстра. Яны былі створаны ў перыяд з сярэдзіны 1990-х да 2020 года. Выстава правядзе гледачоў па гарадах і вёсках, лугах і балотах беларускага Палесся, раскажа пра побыт і штодзённыя клопаты людзей, якія там жывуць.

Назвы карцін часта перадаюць іх сюжэт - "Вечар", "Раніца. Купальшчыца", "Ускраіна Чыркавіч", "Поўдзень", "Пастушка". Большасць палотнаў напісана ў найлепшых класічных традыцыях рэалістычнага жывапісу.

У галерэі адзначылі, што практычна ўсе творы Міхаіла Пранішнікава маюць карцінную завершанасць. Гэта сведчыць аб кампазіцыйнай дакладнасці, уменні таленавіта ўбачыць, адчуць і ўвасобіць самае галоўнае.

Работы Міхаіла Пранішнікава былі прадстаўлены на выставах не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Аўтар - удзельнік міжнародных пленэраў. У 2018 годзе прыняты ў Беларускі саюз мастакоў.

Выстава "Краявіды роднага Палесся" ў карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі будзе працаваць да пачатку жніўня.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI