• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

На апаратнай нарадзе разгледзелі ход палявых работ і пытанні навядзення па-радку на зямлі

03.05.2023

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко таксама засяродзіў увагу на аптымізацыі гандлю ў сельскай мясцовасці, а канкрэтна – на спосабах павышэння эканамічнай аддачы ад арганізацый спажывецкай кааперацыі.


Калі лом, то дзелавы

Наступствы паводкі адчуваюцца ў значна меншай ступені аграрыямі вобласці, у нас практычна не засталося палёў, на якія не магла б дабрацца сельгастэхніка. Цяпер трэба паскарацца, выкарыстоўваючы кожны пагодлівы дзень, каб укласціся ў аптымальныя тэрміны і па сяўбе, і па іншых відах работ. 12 раёнаў пры гэтым застаюцца на асаблівым кантролі. Больш за іншых адстаюць Калінкавіцкі і Ельскі, там трэба ма-білізаваць усе сілы і рэсурсы, каб выйсці на сярэднеабласныя паказчыкі.

Важна паскорыць работы па сяўбе лёну, падкрэсліў губернатар, папрацаваць ва ўсіх раёнах, дзе пад культуру выдзелены плошчы. Тэрміны, што называецца, падціскаюць.

У чарговы раз падрабязна абмеркавалі абыходжанне са спісанай тэхнікай і здачу металалому ў гаспадарках. У мінулы тыдзень прадстаўнікі "Гомельаблаграсэрвісу" актыўна папрацавалі ў Кармянскім раёне, у выніку ў гаспадарках засталося не больш за 35 тон металу. У асноўным гэта старыя прычэпы, якія зараз разразаюць на часткі. У асноўным метал апрыходаваны па ўсіх правілах, гэта ўжо, паводле слоў спе-цыялістаў, дзелавы лом. Ён пойдзе на розныя патрэбы прадпрыемства. Таксама ў раёне наведзены парадак на пляцоўках для захоўвання металалому.

Сістэма абыходжання з адпрацаванай тэхнікай у вобласці працягвае ўдасканальвацца. Як заўважыў старшыня аблвыканкама, важна ўлічваць не толькі колькасць спісаных і выкупленых адзінак, танаж сабранага лому, але і колькасць неадраманта-ванай тэхнікі, якая застаецца на балансе гаспадарак. Неабходна разумець гэтыя аб'ёмы ў кожным раёне, каб фармаваць праграму рамонту.

Ні ў чым не ўшчаміць сельскіх спажыўцоў

Гандлёвыя аб'екты сістэмы спажывецкай кааперацыі на Гомельшчыне далёка не ўсе стратныя. У шэрагу рэгіёнаў яны застаюцца даволі паспяховымі і эфектыўнымі. Але на месцах ёсць такія пункты, дзе тавараабарот упарта не расце. Пакупнікі аддаюць перавагу закупкам ў прыватнікаў або едуць у буйныя гарады. Магчыма, прычына ў вузкім асартыменце? Як высветлілася, пералік неабходных тавараў для магазінаў у сельскай мясцовасці, які устаноўлены МАРТам, паўсюдна вытрымліваецца. Але людзі ўсё роўна аддаюць перавагу аб'ектам, дзе прапануюць большы асартыметн. Вядома, спажывецкая кааперацыя не стаіць на месцы, развіваецца. Запланавана адкрыццё большай колькасці аддзелаў фармату "Рыбная крама" і "Кулінарыя". За-пусцілі выпуск рыбных кансерваў, танных кармоў для жывёлін. Ёсць і іншыя перспек-тыўныя задумкі.


Ці вырасце ў бліжэйшы час тавараабарот у райспажыўтаварыстве і сельпо, пакажа час. У любым выпадку, было падкрэслена, работы будзе шмат – і ў плане аптымізацыі кадраў, і ў пашырэнні асартыменту. Галоўная задача для усёй сістэмы гандлёвай кааперацыі застаецца ранейшай: забяспечыць сельскае насельніцтва ўсім спектрам неабходных тавараў, ні ў чым не ўшчаміць іх правы і патрэбнасці як кліентаў.


Звалкам бой


Тэма добраўпарадкавання населеных пунктаў і навядзення парадку на зямлі як ніколі актуальная. Паводкавыя воды сыходзяць, час прымацца за рыдлёўкі, граблі, падцягваць і тэхніку. Пастаўлена задача павялічыць тэмпы ўцягвання ў першую чаргу менавіта ворных земляў, якія не выкарыстоўваюцца, у севазварот. Чым даўжэй такія ўчасткі зарастаюць кустамі, тым складаней і затратней да іх потым падступацца.

Важна ўзмацніць работы і па навядзенні парадку на тэрыторыях, якія прылягаюць да сельгаспрадпрыемстваў. Тыповыя парушэнні на такіх участках: наяўнасць несанкцыянаваных звалак, густыя зараснікі, забруджванне. Нельга таксама дапускаць зарастання меліяраваных зямель, палявых і лясных дарог.

Барацьба са звалкамі ў цэлым прыносіць вынік, іх ліквідавана больш, чым за ана-лагічны перыяд мінулага года. Але выкараніць іх ў прынцыпе пакуль не атрымоўваецца. Быў прыведзены прыклад з буйной звалкай каля вёскі Целяшы Гомельскага раёна (побач з гаспадаркай "СлаўМол"). Нават неаднаразовыя штрафы юрасобы не паправілі сітуацыю. Губернатар даў двухтыднёвы тэрмін на вырашэнне гэтай праблемы.

Даручэнне губернатара:

Старшыням райвыканкамаў, кіраўнікам кампетэнтных службаў і сельгаспрадпрыем-стваў – актывізаваць уцягванне ворных земляў, якія не выкарыстоўваюцца, у севазварот.