• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

Развіццё аграгарадкоў і вёсак будзе садзейнічаць замацаванню моладзі - меркаванне

19.02.2021
19 лютага, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Развіццё інфраструктуры аграгарадкоў і вёсак пасадзейнічае замацаванню моладзі ў сельскай мясцовасці. Такім меркаваннем падзялілася з карэспандэнтам БЕЛТА першы сакратар Чачэрскага раённага камітэта БРСМ Яна Арлова, удзельніца VI Усебеларускага народнага сходу.

Дзяўчына прызналася, што вельмі ўражана выступленнем Прэзідэнта. "Ён валодае інфармацыяй па ўсіх сферах і тонка адчувае аўдыторыю. Чатыры гадзіны праляцелі на адным дыханні, - падзялілася Яна Арлова. - Кіраўнік дзяржавы ўзняў пытанне аб неабходнасці развіцця сельскай гаспадаркі. Цалкам згодна. Наша зямля нас корміць, таму трэба ўдзяляць асаблівую ўвагу развіццю інфраструктуры аграгарадкоў і вёсак. Думаю, гэта пасадзейнічае таму, што маладыя людзі будуць заставацца працаваць у сельскай мясцовасці. А гэта вельмі важна, бо ў сельскай гаспадарцы заўсёды патрэбны моцныя і адукаваныя маладыя людзі", - падкрэсліла Яна Арлова.

Асноўныя тэзісы даклада кіраўніка дзяржавы занатавала, адзначыла ўдзельніца УНС. "У бліжэйшы час вялікую ўвагу будзем удзяляць рабоце ў інтэрнэт-прасторы, таму што ўся моладзь там, ды і не толькі моладзь. Таксама ўзмоцнім прапаганду сямейных каштоўнасцей. Мы ведаем, што ўсё пачынаецца з сям'і, таму будзем працаваць у гэтым напрамку таксама", - сказала дзяўчына.

Паводле слоў дэлегата, на УНС узнімалася шмат важных тэм, актуальных пытанняў, у цэнтры кожнага з якіх - чалавек. "Гэта ўжо сведчыць аб тым, што наша дзяржава клапоціцца аб сваіх людзях. Спадабалася, што тэме патрыятызму было ўдзелена шмат увагі. На гэта будзем рабіць упор у сваёй рабоце. Хочацца, каб маладыя людзі разумелі, што быць патрыётам - гэта выдатна!" - рэзюмавала Яна Орлова.