• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласьці

Створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы Дня беларускага пісьменства ў Добрушы

25.02.2022

Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXIX Дня беларускага пісьменства, які ў гэтым годзе пройдзе ў Добрушы Гомельскай вобласці 4 верасня, створаны пастановай Савета Міністраў ад 22 лютага 2022 года нумар 95. Дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА. 

Старшынёй аргкамітэта назначаны намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, яго намеснікамі - міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў і старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко. Усяго ў складзе аргкамітэта 17 чалавек. 

Святочныя мерапрыемствы будуць фінансавацца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Гомельскага аблвыканкама, Добрушскага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, іншых зацікаўленых. 

Дзень беларускага пісьменства заснаваны ў 1994 годзе і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Ён праводзіцца для папулярызацыі лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа. Праходзіць у гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. У 2021 годзе Дзень беларускага пісьменства прымаў Капыль Мінскай вобласці.