• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Імянныя чэкі "Маёмасць" будуць знаходзіцца ў абарачэнні да 31 снежня 2022 года

27.11.2020
27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў "Маёмасць" у Беларусі ўстаноўлены па 31 снежня 2022 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 677 ад 26 лістапада 2020 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці даручана на працягу месяца давесці да ўсеагульнага ведама інфармацыю аб тэрміне абарачэння  імянных чэкаў, а таксама аб парадку іх выкарыстання. Гэта будзе зроблена шляхам апублікавання ў перыядычных друкаваных выданнях, распаўсюджвання праз іншыя сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку праз афіцыйны сайт Дзяржкаммаёмасці.

Дакумент уступае ў сілу з 1 студзеня 2021 года.

Пастанова Саўміна нумар 134 ад 28 лютага 2019 года "Аб абарачэнні імянных прыватызацыйных чэкаў "Маёмасць" прызнана страціўшай сілу.