• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Лукашэнка зацвердзіў дзяржаўную інвестпраграму на 2022 год

26.01.2022

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2022 год. Адпаведны ўказ нумар 18 кіраўнік дзяржавы падпісаў 26 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. 

З улікам інвестыцыйных магчымасцей рэспубліканскага бюджэту праграмай прадугледжваецца канцэнтрацыя сродкаў на аб'ектах, уводзімых у эксплуатацыю ў 2022 годзе, і на пераходных аб'ектах з высокай ступенню будаўнічай гатоўнасці. 

На фінансаванне будаўніцтва 157 аб'ектаў, уключаных у праграму, у 2022 годзе прадугледжана Br695 млн, з іх Br275 млн - на праекты вытворчай сферы, накіраваныя на дасягненне станоўчага эканамічнага эфекту. У бягучым годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 48 аб'ектаў. 

У адпаведнасці з праграмай у 2022 годзе намечана пачаць фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) 18 аб'ектаў, у тым ліку завода па вытворчасці вакцыны ў вёсцы Доўжа Віцебскай вобласці, ачышчальных збудаванняў Мінскага вытворчага гарбарнага аб'яднання, інфраструктуры пунктаў пропуску на дзяржаўнай граніцы.