• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 114 беларусак

19.06.2020

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 230 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прадпрыемстваў прамысловага сектара, аграпрамысловага комплексу, арганізацый гандлю, адукацыі, аховы здароўя, сувязі, сацыяльнага абслугоўвання і культуры, хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных - настаўнік Варапаеўскай сярэдняй школы Пастаўскага раёна Таццяна Насевіч, токар-паўаўтаматчык цэха вытворчасці вырабаў з металу Гомельскага завода ліцця і нармалей Наталля Кавалёва, таваразнавец Шчучынскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Вольга Арціш, сартавальнік матэрыялаў і вырабаў з драўніны Завода газетнай паперы ў Шклове Вольга Чычова, жывёлавод прадпрыемства"Усход-Агра" Маладзечанскага раёна Ганна Бондар і медсястра Лагойскай цэнтральнай раённай бальніцы Святлана Паўлоўская.

Усяго ордэна Маці ўдастоены 114 жыхарак Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI