• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Пархамовіч: будгаліна асаблівую ўвагу ўдзяляе павышэнню кваліфікацыі кадраў

14.12.2021

У будаўнічай галіне Беларусі першарадная ўвага ўдзяляецца ўдасканаленню механізмаў работы з кадрамі ўсіх узроўняў. Аб гэтым праінфармаваў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дзе 13 снежня стартавала навучанне па праграме павышэння кваліфікацыі для кіраўнікоў арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Мінбудархітэктуры, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства. 

Вітаючы слухачоў, міністр адзначыў, што дзяржаўная кадравая палітыка з'яўляецца найважнейшым складнікам у забеспячэнні дынамічнага і ўстойлівага грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. 

"Эканамічныя працэсы, якія адбываюцца ў сучасным свеце, маюць высокую дынамічнасць і павышаную складанасць. Сённяшнія рэаліі патрабуюць ад кіраўнікоў рознага ўзроўню ў першую чаргу гібкасці, аператыўнасці ў прыняцці прэвентыўных і нестандартных рашэнняў, а таксама здольнасці эфектыўна працаваць на вынік, правільна выкарыстоўваючы існуючыя ў іх патэнцыял і рэсурсы", - сказаў Руслан Пархамовіч. 

Міністр падкрэсліў, што ў будаўнічай галіне першарадная ўвага ўдзяляецца ўдасканаленню механізмаў работы з кадрамі ўсіх узроўняў, іх навучанню, развіццю прафесійных кампетэнцый і навыкаў. Бо дасведчаныя і ініцыятыўныя кіраўнікі арганізацый з'яўляюцца рухаючай сілай развіцця галіны і эканомікі краіны. 

Рэктар Акадэміі кіравання Вячаслаў Даніловіч у сваю чаргу акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што сучасны кіраўнік павінен пастаянна самаразвівацца і атрымліваць новыя веды. 

"Навучанне кіраўнікоў у любой галіне эканомікі бесперапынна звязана з далейшай якасцю кіравання, а значыць, з эфектыўнасцю работы арганізацыі, узроўнем яе канкурэнтаздольнасці і дабрабытам работнікаў. Перакананы, што ў працэсе навучання з дапамогай прафесарска-выкладчыцкага калектыву Акадэміі кіравання вы набудзеце веды, якія спатрэбяцца для вашай далейшай паспяховай работы", - сказаў Вячаслаў Данілавіч. 

У рамках навучання, якое прадоўжыцца да 17 снежня, кіраўнікі арганізацый будаўнічай галіны вывучаць сучасныя механізмы ажыццяўлення знешнегандлёвай дзейнасці, азнаёмяцца з перадавымі практыкамі прымянення інавацыйных тэхналогій пры праектаванні і будаўніцтве будынкаў і збудаванняў, умацуюць веды па інвестыцыйнай і знешнеэканамічнай дзейнасці суб'ектаў гаспадарання і інш.