• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

У Беларусі павышаюць ролю Савета бяспекі - Лукашэнка расставіў акцэнты ў рэзананснай тэме

18.05.2021

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць пасяджэнне Савета бяспекі, на якім абмяркоўваецца павышэнне ролі гэтага калегіяльнага органа ў жыцці дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Пасяджэнне Савета бяспекі, паводле слоў Прэзідэнта, праводзіцца, каб прадоўжыць размову аб павышэнні ролі гэтага калегіянальнага органа ў жыцці дзяржавы. "У тым ліку ў пытаннях абароны незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу Беларусі, падтрымання грамадзянскага міру і згоды, процідзеяння экстрэмізму і тэрарызму", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Роля і паўнамоцтвы Савета бяспекі павінны быць сувымернымі з рызыкамі і пагрозамі цяперашняга часу, падкрэсліў Прэзідэнт. "Тым, хто сёння рэфлексуе ў сетках і мэсэнджарах на новы дэкрэт і не валодае пытаннем, растлумачу. Савет бяспекі - гэта не адны сілавікі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён звярнуў увагу, што сярод пастаянных членаў Савета бяспекі палова службовых асоб - цывільныя людзі: кіраўнікі ўрада, абедзвюх палат парламента і Адміністрацыі Прэзідэнта. 

Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў, што гэты канстытуцыйны орган забяспечвае рэалізацыю паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, у тым ліку як Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі. "Зразумела, што ў яго складзе ёсць і заўсёды будуць кіраўнікі сілавых структур", - адзначыў беларускі лідар. 

"Важнейшай задачай Савета бяспекі было і застаецца разгляд пытанняў унутранай і знешняй палітыкі ў кантэксце нацыянальнай бяспекі", - канстатаваў Прэзідэнт. Ён таксама звярнуў увагу, што дзейнасць усіх дзяржаўных органаў у пераадоленні сучасных выклікаў і пагроз павінна быць не толькі эфектыўнай, але і максімальна скаардынаванай. 

"Улічваючы агрэсіўныя спробы ператварыць Беларусь, паводле тэрміналогіі ЗША, у "дзяржаву, якая не адбылася", мы павінны замацаваць за Саветам бяспекі новыя канкрэтныя, жыццёва важныя функцыі. Такое пашырэнне паўнамоцтваў будзе садзейнічаць забеспячэнню стабільнай і бяспечнай работы ўсёй дзяржавы і кожнага чалавека, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Усё гэта пытанні абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу, пра якія і гаворыцца ў падпісаным мной 9 мая дэкрэце".