• Зона отдыха «Ставок»Зона отдыха «Ставок»
  • Ветковский музей старообрядчества и белорусских традиций имени Ф.Г. ШкляроваВетковский музей старообрядчества и белорусских традиций имени Ф.Г. Шклярова
  • Храм Преображения ГосподняХрам Преображения Господня
  • Природа Ветковского краяПрирода Ветковского края
  • Ветковский районный исполнительный комитетВетковский районный исполнительный комитет
  • НовостройкиНовостройки
Главная -  Новости -  Новости района

Фальклорны калектыў «Стаўбунскія вячоркі» прыняў удзел у ХI Міжнародным фальклорным фестывалі “Пакроўскія званы”

05.12.2016
З 16 па 20 лістапада фальклорны калектыў народных песень «Стаўбунскія вячоркі» разам са сваім нязменным кіраўніком Святланай Парашчанка удзельнічаў у ХI Міжнародным фальклорным фестывалі “Пакроўскія званы”, які праходзіць штогод у Вільнюсе. Разам з імі з найлепшымі ўзорамі неглюбскага ткацтва, вандроўнічалі кіраўнік гуртка «Ніток» Людміла Кавалёва загадчык гомельскага філіяла Веткаўскага музея страабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Пятро Цалка (выключны знаўца аўтэнтычнай культуры Веткаўшчыны), а таксама каардынатар паездкі этнахарэограф Сяргей Выскварка з дачкой Арынай. (Дарэчы, у 2011 годзе калектыў ужо ўдзельнічаў у гэтым фестывалі.)
   
За час свайго існавання “Стаўбунскія вячоркі” не раз станавіліся лаўрэатамі і пераможцамі разнастайных конкурсаў як у раёне, вобласці, так і ў рэспубліцы і нават за яе мяжой. Вось толькі некаторыя з іх: фестываль народнай каляднай песні ў Гомелі "Каляда, калядзіца, добрая маладзіца”, краязнаўчы фестываль у таварыстве беларускай мовы (Мінск), VIII рэспубліканскі Мінскі фестываль «Фальклор беларускай глыбінкі», VII Міжнародны фальклорны фестываль «Нашчадкі традыцый» (Санкт-Пецярбург).
   
Гастрольны рэпертуар знакамітага фальклорнага калектыву складаўся ў большай ступені з бытавых песень, песень каляндарна-абрадавага цыкла. Выконваліся толькі стаўбунскія песні, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне не адно стагоддзе. Выключным узорам народнага мастацтва былі таксама і прыпеўкі ў выкананні Ганны Ільінічны Чуяшовай.
   
Прадстаўнікі народнага фальклору атрымалі граматы за ўздел у фестывалі. Але самае каштоўнае, што выпала прывезці на радзіму — шмат пазітыўных і добрых эмоцый і ўражанняў ад Літвы, ад фестывалю ў цэлым, ад велічнасці Віленскай ратушы, касцёла Святой Катрыны, сучасных канцэртных залаў, дзе давялося выступаць, ад гістарычных месцаў Вільнюса з яго кірмашамі рамёстваў і выставамі.