• Природа Ветковского краяПрирода Ветковского края
  • Ветковский музей старообрядчества и белорусских традиций имени Ф.Г. ШкляроваВетковский музей старообрядчества и белорусских традиций имени Ф.Г. Шклярова
  • Зона отдыха «Ставок»Зона отдыха «Ставок»
  • Ветковский районный исполнительный комитетВетковский районный исполнительный комитет
  • НовостройкиНовостройки
  • Храм Преображения ГосподняХрам Преображения Господня

Ветка. У Новы год без правапарушэнняў!

03.01.2020

У рамках прафілактычнай акцыі "У Новы год без правапарушэнняў" работнікі Веткаўскага раеннага падраздзялення МНС правялі ўрок бяспекі і экскурсію ў пажарную частку навучэнцам пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі» Сярэдняя школа №1 горада Веткі імя А. А. Грамака".

У гульнявой форме хлопцы паўтарылі, як у выпадку надзвычайнай сітуацыі выклікаць службу выратавання, якія небяспекі характэрныя толькі ў зімовы перыяд, успомнілі правілы паводзін на лёдзе, аб небяспецы піратэхнічных вырабаў. Тэатр-экспромт з героямі мультфільма "Чароўная кніга" вельмі спадабаўся хлопцам, кожны змог адчуць сябе артыстам. У канікулярны перыяд такія мерапрыемствы ўжо сталі традыцыяй для ратавальнікаў. Бо галоўная мэта для іх-гэта навучыць маладое пакаленне правілам бяспекі жыццядзейнасці, каб у далейшым знізіць колькасць надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей. У завяршэнне ўсе без выключэння атрымалі сувеніры і наглядна-выяўленчую прадукцыю ад ратавальнікаў.

#мчс#мчс_ветка#дзеці#