Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
9 лістапада 2022

Баксёры прывезлі медалі.

                     

На Рэспубліканскай спартакіядзе, якая праходзіла на мінулым тыдні ў Стайках пад Мінскам, веткаўскія баксёры Данііл Саўчанка і Ілья Буянкоў паўтарылі свой леташні поспех: Данііл прывёз бронзу, Ілья — золата. Але калі летась хлопцы выступалі сярод школьнікаў, то сёлета клас спаборніцтваў вырас — веткаўчане баксіравалі на спартакіядзе ДЮСШ сярод юніёраў. За тры тыдні раней яны сталі пераможцамі аналагічнай спартакіяды, якая праходзіла ў Гомельскай вобласці, а каманда Веткаўскай ДЮСШ заняла трэцяе месца.

Сёння хлопцы яшчэ больш актыўна пад кіраўніцтвам Івана Лапіцкага ўключыліся ў трэніровачны працэс, каб падрыхтавацца да будучых выступленняў. Напрыклад, Данііл, які зараз вучыцца ў вучылішчы алімпійскага рэзерву, усе канікулы правёў у спартыўнай школе.

Асноўны трэніровачны працэс зараз праходзіць у Мінску. Тут жа я магу пагутарыць з першым трэнерам, атрымаць ад яго слушную параду, пачуць падказку, — расказвае баксёр пра тое, чаму яму так важна ў любую свабодную хвіліну вяртацца туды, дзе пачаўся яго шлях у спорт.

Важна прысутнасць таварыша і для Іллі.

Мы з Данікам заўсёды разам ездзілі на спаборніцтвы, падтрымлівалі адно аднаго. Выдатна, што хай зараз мы вучымся і трэніруемся ў розных гарадах, гэтая традыцыя захавалася, - кажа чэмпіён.Цяпер юнакі мараць аб вялікім спорце і алімпійскім золаце і робяць усё магчымае, каб наблізіцца да гэтай мары.