Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
11 ліпеня 2024

Уборачная пад пільным наглядам ратавальнікаў

Работнікі сектара нагляду і прафілактыкі ў рамках сумеснага ўказання камітэта па сельскай гаспадарцы і харчавання Гомельскага аблвыканкама і Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС па пытаннях правядзення ўборачнай кампаніі ажыццяўляюць рэйды ў месцах уборкі ўраджаю, а таксама ў месцах захоўвання грубых кармоў.

Так, ратавальнікі Веткаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя рэйды ў месцах правядзення ўборачнай, а таксама правяраюць тэхніку, задзейнічаную на ўборцы ўраджаю. 

Падчас правядзення рэйдавых мерапрыемстваў увага была акцэнтавана на  укамплектаванасць камбайнаў першаснымі сродкамі пажаратушэння. 

З работнікамі, задзейнічанымі ва ўборачнай кампаніі, праведзены прафілактычныя гутаркі аб мерах пажарнай бяспекі, уручаны інфармацыйныя памяткі і ўлёткі МНС.