Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
19 ліпеня 2024

Графікі падключэння апублікуюць на інфарэсурсах і ў СМІ. Іван Крупко расказаў аб аднаўленні электраэнергіі

Зробім усё магчымае і немагчымае, каб у бліжэйшы час электрычнасць ва ўсіх дамах была адноўлена. На гэтым акцэнтаваў увагу ў звароце да жыхароў рэгіёна старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, паведамляе БЕЛТА.

Старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што ўжо трое сутак шматлікая міжведамасная каманда ратавальнікаў, энергетыкаў, леснікоў, будаўнікоў, работнікаў ЖКГ, супрацоўнікаў унутраных спраў і шматлікіх дабравольцаў змагаецца з наступствамі стыхіі.

"Нягледзячы на крытычна высокую дзённую тэмпературу, работы не спыняюцца ні на хвіліну: і днём, і ноччу. Ад 90 да 100 брыгад у начны час да 200 брыгад удзень. І гэта размова толькі аб спецыялістах з допускам да такіх відаў работ. Ужо ў аўторак нам удалося падключыць да энергасістэмы ўсе райцэнтры, забяспечыць вадой населеныя пункты, дзе яе падачы не было, увесці ў строй усе жывёлагадоўчыя комплексы і пачаць запуск вымушана спыненых прадпрыемстваў. Гэта, безумоўна, вельмі важны вынік, але да таго часу, пакуль не будуць падключаны сістэмы жыццезабеспячэння ў кожны населены пукнт, нават калі там пражывае адзін жыхар, расхалоджвацца і здымаць рэжым надзвычайнай сітуацыі мы не будзем", - запэўніў ён.

Паводле аператыўных даных, на раніцу 18 ліпеня без электрычнасці застаюцца 307 невялікіх населеных пунктаў у 11 раёнах вобласці. "На ўліку кожны дом. Наша задача - максімальна за сёння, а самыя складаныя ўчасткі - на раніцу 19 ліпеня падключыць да крыніц сілкавання. У нас ёсць дакладнае разуменне, дзе ўдасца аднавіць падачу электраэнергіі, а дзе - спатрэбіцца яшчэ час. Таму ўжо з панядзелка закупляем генератары, таксама атрымліваем іх у часовае карыстанне з іншых абласцей. За што ўсім вялікі дзякуй", - падзякаваў губернатар.

На гэты момант вобласць атрымала яшчэ 158 генератараў па лініі Мінэнерга, 246 - набылі ў Мінскага маторнага завода. Сфарміраваны брыгады па іх падключэнні і абслугоўванні. "У цэлым гэта дае нам упэўненасць у тым, што мы зможам забяспечыць энергіяй усе населеныя пункты, якія засталіся. Графікі падключэння па кожным раёне будуць апублікаваны на інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ ў бліжэйшы час", - падкрэсліў Іван Крупко.

Паралельна задзейнічаюцца ўсе рэсурсы, каб вырашыць пытанні сувязі. "Учора "Белтэлекам" абсталяваў тэлефонную лінію, якая працуе без наяўнасці знешняга энергазабеспячэння. У тых населеных пунктах, дзе адсутнічае сувязь, устанавілі па адным стацыянарным тэлефоне ў доме або ва ўстанове сацсферы. У той жа час больш за 40 брыгад мабільных аператараў падключаюць вышкі да генератараў, каб як мага хутчэй поўнасцю аднавіць сувязь. Ніводны чалавек не застанецца сам-насам са сваёй бядой. Асабліва гэта датычыцца адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян пажылога ўзросту. Яны знаходзяцца пад пільнай увагай сацыяльных работнікаў. Ва ўсе пацярпелыя населеныя пункты выязджаюць старшыні сельсаветаў, дэпутаты мясцовых саветаў, вывучаюць праблемы кожнага чалавека, кожнага домаўладання. Дапамогу ў ліквідацыі наступстваў ураганнага ветру нам аказваюць рэспубліканскія органы, сітуацыю ў рэгіёне асабіста кантралюе Прэзідэнт краіны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка", - сказаў ён.

"Паважаныя жыхары вобласці, мы зробім усё магчымае і немагчымае, каб да канца дня электрычнасць ва ўсіх нашых дамах была адноўлена", - рэзюмаваў ён, падзякаваўшы ўсім за разуменне і цярплівасць.

БелТА