Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
3 кастрычніка 2022

Няўстойлівае з дажджамі надвор'е захаваецца. Сіноптыкі расказалі, як пачнецца кастрычнік













29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якім будзе надвор'е з 30 верасня па 5 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Падыходзіць да свайго завяршэння першы асенні месяц, і, на жаль, гэты верасень быў скупы на цяпло і сонца. Вось і ў апошні дзень адыходзячага месяца не абыдзецца без дажджоў", - адзначылі ў Белгідрамеце.

Так, у пятніцу, 30 верасня, умовы надвор'я будуць вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску і франтальныя раздзелы, якія ідуць з паўднёвага захаду Еўропы. Таму ўначы і раніцай пераважна па ўсходняй палове, удзень у паўднёва-заходніх раёнах краіны пройдуць дажджы. У начны і ранішні час месцамі па краіне будзе згушчацца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2-7 градусаў, па ўсходняй палове яна не апусціцца ніжэй за 8-12 градусаў. Удзень тэмпература будзе знаходзіцца ў межах плюс 13-19.

Паводле слоў сіноптыкаў, кастрычнік прыме эстафету верасня і пачнецца з дажджлівага надвор'я.

У суботу, 1 кастрычніка, умовы надвор'я ў Беларусі будзе фарміраваць франтальная сістэма, якая ідзе ад Заходніх Карпат. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы рознай інтэнсіўнасці, уначы ў асобных раёнах краіны дажджы будуць дасягаць крытэрыяў моцных. Месцамі па краіне прагназуецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 5 градусаў па поўначы да плюс 13 па паўднёвым усходзе. Удзень чакаецца плюс 9-16, а ў паўднёва-ўсходніх раёнах да плюс 18 градусаў.

У нядзелю, 2 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Месцамі слабы туман. Уначы тэмпература паветра складзе плюс 5-12 градусаў, удзень - плюс 9-15.

У панядзелак, 3 кастрычніка, часам будуць дажджы. Тэмпература паветра ўначы - ад 5 да 11 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 8-15.

У аўторак, 4 кастрычніка, уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3-9 градусаў, удзень - плюс 7-14.

У сераду, 5 кастрычніка, месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы туман. Уначы тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 2 да плюс 9 градусаў, а ўдзень ад плюс 8 да плюс 14.-0-