Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
10 сакавіка 2022

Лукашэнка прагназуе высокае абвастрэнне пагроз ваеннай бяспецы Беларусі

У бліжэйшай і сярэднетэрміновай перспектыве пагрозы ваеннай бяспецы Беларусі будуць знаходзіцца на ўзроўні высокага абвастрэння. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Міністэрства абароны, паведамляе БЕЛТА. 

"Мы сабраліся, каб на перспектыву абмеркаваць важнейшыя пытанні ажыццяўлення ваеннай бяспекі краіны. Абстаноўка ў рэгіёне і прагноз яе развіцця відавочна паказваюць, што ў бліжэйшай і сярэднетэрміновай перспектыве пагрозы ваеннай бяспекі нашай краіне будуць знаходзіцца на ўзроўні высокага абвастрэння", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт падкрэсліў, што бяспека краіны патрабуе ад яго і перш за ўсё ад кіраўніцтва Міністэрства абароны забеспячэння належнага ўзроўню баявой гатоўнасці і баявой здольнасці беларускіх Узброеных Сіл. "Спакойна не будзе", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.