Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
11 мая 2023

Па праграме "Сямейны капітал" для шматдзетных сем'яў адкрыта амаль 126 тыс. дэпазітаў

Па праграме "Сямейны капітал" для шматдзетных сем'яў на 1 мая адкрыта 125 933 дэпазітныя рахункі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

На пачатак мая адкрыта 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн і 43,4 тыс. - на суму Br1,05 млрд. Датэрмінова распарадзіцца сродкамі захацелі больш за 70,3 тыс. заяўнікаў, большасць з іх плануюць укласці сродкі ў паляпшэнне жыллёвых умоў, патраціць грошы на медыцынскія паслугі збіраюцца амаль 7 тыс. чалавек, на адукацыю - амаль 4,7 тыс.

Аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу прынята 68 154 рашэнні. У Брэсцкай вобласці іх 14 556, у Віцебскай - 6 652, у Гомельскай - 10 887, у Гродзенскай - 8 191, у Мінскай - 11 698, у Магілёўскай - 6 898, у Мінску - 9 272.

У Мінпрацы нагадалі, што назначаецца сямейны капітал шматдзетным сем'ям пасля нараджэння (усынаўлення або ўдачарэння) трэцяга або наступнага дзіцяці. Пры гэтым памер сямейнага капіталу на дзяцей, якія нарадзіліся (усыноўлены, удачароны) з 1 студзеня па 31 снежня 2023 года складае Br29 950.