predsedatel
Раман Юр'евіч Сяргун

Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта!

Веткаўшчына - незвычайны...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Веткаўскі раённы
выканаўчы камітэт
Сельская гаспадарка і "кандытарка". Лукашэнка наведаў Нараўлянскі раён

28.04.2026

Сельская гаспадарка і "кандытарка". Лукашэнка наведаў Нараўлянскі раён

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў рабочую паездку ў Нараўлянскі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы наведаў эксперыментальную базу "Крынічная". Гэта буйная сельскагаспадарчая арганізацыя, асноўнымі напрамкамі дзейнасці якой з'яўляюцца вытворчасць элітнага насення збожжавых культур, бульбы, вытворчасць, дапрацоўка і рэалізацыя насення кукурузы, развядзенне буйной рагатай жывёлы і інш.

На эксперыментальнай базе "Крынічная" размяшчаецца малочнатаварная ферма "Будкі", уведзеная ў эксплуатацыю ў 2024 годзе. На ферме 927 галоў жывёлы, 600 з іх - малочныя каровы.

Яшчэ адзін пункт прэзідэнцкага маршруту - саўгас-камбінат "Зара", які мае ўласныя ўчасткі па вырабе камбікармоў, вытворчасці і перапрацоўцы свіней, буйной рагатай жывёлы, птушкі. Прадукцыя прадпрыемства рэалізуецца праз 15 магазінаў і адзін павільён фірменнага гандлю, якія размешчаны па ўсёй Гомельскай вобласці. Акрамя таго, у саўгасе-камбінаце ёсць машынна-трактарны парк, які ўключае лінейку збожжаўборачных камбайнаў вытворчасці "Гомсельмаш", а таксама рознай трактарнай тэхнікі.

Прэзідэнт таксама наведаў кандытарскую фабрыку "Чырвоны мазыранін". Тут рэалізуюцца два інвестыцыйныя праекты ў рамках праграмы "Адзін раён - адзін праект": рэканструкцыя ірыснага ўчастка з укараненнем новага абсталявання і рэканструкцыя цукерачна-мармеладнага цэха з устаноўкай аўтаматызаванай лініі па вытворчасці пасцілы.

БЕЛТА

Яндекс.Метрика