predsedatel
Раман Юр'евіч Сяргун

Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта!

Веткаўшчына - незвычайны...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Веткаўскі раённы
выканаўчы камітэт
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае аб своечасовасці выплаты штрафу

06.12.2024

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае аб своечасовасці выплаты штрафу

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі штодня працуюць па кантролі за выкананнем правілаў дарожнага руху, у тым ліку і па спыненні правапарушэнняў.

Да асоб, якія дапусцілі адміністрацыйнае правапарушэнне, прымяняюцца такія меры адміністрацыйнага ўздзеяння як папярэджанне або накладанне адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу або абмежавання права на кіраванне транспартнымі сродкамі.

У сваю чаргу Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што калі ў адносінах да вас вынесена пастанова ў выглядзе штрафу, то яе неабходна аплаціць у 30-дзённы тэрмін. У выпадку не аплаты, прыменены памер штрафу павялічваецца на 2 базавыя велічыні.

Але ў той жа час, неабходна адзначыць, што ў выпадку нявыплаты штрафу, матэрыял адміністрацыйнай справы накіроўваецца ў аддзел прымусовага выканання, дзе ўжо ў адносінах да вас могуць прымяняцца наступныя меры:

  • вопіс і (або) адабранне маёмасці,
  • накладанне арышту на маёмасць,
  • арышт грашовых сродкаў
  • забарона карыстацца прыналежнай маёмасцю,
  • часовае абмежаванне права на кіраванне транспартнымі сродкамі і інш.

З мэтай пазбягання падобных мер, Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе перш за ўсё не дапускаць парушэнняў Правілаў дарожнага руху, але калі ў дачыненні да вас усё ж такі вынесена пастанова ў выглядзе штрафу, то неабходна аплаціць яе ва ўстаноўленыя тэрміны!

Яндекс.Метрика