predsedatel
Раман Юр'евіч Сяргун

Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта!

Веткаўшчына - незвычайны...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Веткаўскі раённы
выканаўчы камітэт
У Беларусі стартаваў конкурс інвестпраектаў малога і сярэдняга бізнесу

18.08.2026

У Беларусі стартаваў конкурс інвестпраектаў малога і сярэдняга бізнесу

Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праводзіць конкурс ін-вестыцыйных праектаў, бізнес-праектаў суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Віды дзяржаўнай фінансавай падтрымкі: пазыка (прадастаўленне грашовых сродкаў на зваротнай аснове) і лізінг маёмасці (прадастаўленне маёмасці на ўмовах фінансавай арэнды).

Дзяржаўная фінансавая падтрымка прадастаўляецца пры рэалізацыі праектаў па напрамках: стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці прадукцыі (выкананне работ, аказанне паслуг); арганізацыя, развіццё вытворчасці, рэалізацыя экспартна арыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі; вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне; укараненне новых тэхналогій.

Падтрымку акажуць у мэтах узвядзення, рэканструкцыі, мадэрнізацыі, рамонту ка-пітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, правядзення рамонтна-рэстаўрацыйных работ і мантажу ўсіх відаў абсталявання. А таксама для набыцця будынкаў, ізаляваных памяшканняў, машын і абсталявання, транспартных сродкаў, спецыяльных прылад і прыстасаванняў, інструментаў, камплектуючых, сыравіны, матэрыялаў, праграмнага забеспячэння, тавараў (работ, паслуг).

Тэрмін прыёму заявак – па 31 жніўня 2026 года. Заяўкі прымаюцца штодня, акрамя выхадных дзён, па адрасе арганізатара згодна рэжыму працы або па пошце (вул. Серафімовіча, 11, пак. 203, 220033, г. Мінск).

Больш падрабязна азнаёміцца з умовамі конкурсу можна на сайце Мінэканомікі.

БЕЛТА

Яндекс.Метрика