predsedatel
Раман Юр'евіч Сяргун

Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта!

Веткаўшчына - незвычайны...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Веткаўскі раённы
выканаўчы камітэт

Геаграфія

Веткаўскі раён утвораны 8 снежня 1926 года і размешчаны на ўсходзе Гомельскай вобласці. Працягласць тэрыторыі раёна з поўначы на поўдзень – 65 км, а з усходу на захад – 48 км. Агульная плошча – 155 862 га. Межы раёна праходзяць: на поўначы – з Чачэрскім раёнам, на захадзе – з Буда-Кашалёўскім, на паўднёвым захадзе – з Гомельскім, паўднёвым усходзе – з Добрушскім раёнам, на ўсходзе – з Краснагорскім і Навазыбкаўскім раёнамі Бранскай вобласці.

Раённы цэнтр – г. Ветка (22 км ад чыгуначнай станцыі г. Гомель). Адміністрацыйна, акрамя горада, тэрыторыя раёна падзелена на 11 сельсаветаў: Вяліканямкоўскі, Данілавіцкі, Маланямкоўскі, Неглюбскі, Прыснянскі, Радужскі, Свяцілавіцкі, Стаўбунскі, Хальчанскі, Шарсцінскі, Яноўскі.

На 01.01.2020 насельніцтва раёна складае 17,8 тыс. чалавек, у тым ліку гарадское насельніцтва – 8,5 тыс. чалавек, сельскае насельніцтва – 9,3 тыс. чалавек. Сярэдняя шчыльнасць – 12 чалавек на 1 кв. км. Асноўнае насельніцтва беларусы (89%), рускія (8,5%), украінцы (1,5%).

Тэрыторыя раўнінная. Пераважныя вышыні 120-150 м над узроўнем мора, найвышэйшы пункт – 188,9 м (каля в. Старое Закружжа). У раёна ёсць невялікія марэнныя грады і дзюнна-ўзгорыстыя формы рэльефу. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалоч., пойменныя, тарфяна-балотныя. Карысныя выкапні: торф, гліна, мел. Сярэдняя тэмпература студзеня -7 град., ліпеня +18,6 град. Ападкаў 580 мм у год. Вегетацыйны перыяд 193 сут.

Добра развіта рачная сетка, якая належыць басейну Чорнага мора. Галоўная рака Сож (несуднаходная) з прытокамі Беседзь, Нёманка, Ліпа, Спонка. Беседзь у сваю чаргу прымае воды Пералёўкі, Стаўбункі, Вядзерні.

Рэкамі і ручаямі, азёрамі, каналамі, калектарамі занята 2 409 га. Лясы займаюць 76 419 га (каля 34%), пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя. Балоты займаюць 7,8% плошчаў.

Ворныя землі складаюць 32 844 га.

35 720 га забруджаны радыенуклідамі ў выніку катастрофы на ЧАЭС.

Па тэрыторыі раёна праходзяць аўтамабільныя дарогі: Гомель–Ветка–Свяцілавічы–граніца Расіі; Ветка–Добруш; Ветка–Чачэрск.