predsedatel
Раман Юр'евіч Сяргун

Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта!

Веткаўшчына - незвычайны...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Веткаўскі раённы
выканаўчы камітэт

Веткаўская раённая iнспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Веткаўская раённая iнспекцыя

прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Кіраўнік: Атрошчанка Павел Аляксандровiч

інспектар: Сiдорок Янiна Сяргееўна

Графiк працы ўстановы: з 9.00 да 18.00

Паштовы адрас: 247131 Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, Веткаўскі раён, г.Ветка вул.Кастрычнiцкая, 47

Тэл/факс 3-77-40

Тэлефон гарачай лініі: 3-77-40

Электронны адрас: vetka@naturegomel.by


Асноўныя мэты, задачы і функцыі

1. Ажыццяўленне ў адпаведнасці са сваёй кампетэнцыяй дзяржаўнага рэгулявання ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

2. Ажыццяўленне кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, у тым ліку за:

  • выкарыстаннем і аховай нетраў;
  • аховай і выкарыстаннем вод, у тым ліку за вядзеннем водакарыстальнікамi ўліку здабываемых падземных вод, якія выдаткоўваюцца з паверхневых вод і сцёкавых вод, выбрасываемых ў навакольнае асяроддзе;
  • аховай атмасфернага паветра і азонавага пласта;
  • выкананнем заканадаўства ў галіне абыходжання з адходамі;
  • захаваннем рэжыму аховы і выкарыстання прыродных тэрыторый, якія падлягаюць асаблівай і (або) спецыяльнай ахове, а таксама выкананнем патрабаванняў, устаноўленых нарматыўнымі прававымі актамі ў дачыненні да асабліва ахоўных прыродных тэрыторый;
  • выкананнем мерапрыемстваў па прадухіленні забруджвання падземных вод пры ўжыванні угнаенняў, эксплуатацыі палёў фільтрацыі, глеістых пляцовак, аб'ектаў захавання адходаў, назапашвальнікаў прамысловых адходаў і іншых патэнцыйных крыніц забруджвання падземных вод;
  • захаваннем інструкцый і (або) правіл па эксплуатацыі ачышчальных збудаванняў, а таксама водагаспадарчых сістэм і гідратэхнічных збудаванняў і прылад; выкананнем правілаў рэкультывацыі парушаных зямель;
  • выкананнем заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя пры будаўніцтве аб'ектаў;
  • выкананнем мерапрыемстваў па змякчэнні наступстваў і адаптацыі да зменаў клімату;
  • выкананнем рэжыму ажыццяўлення гаспадарчай i iншай дзейнасцi ў водаахоўных зонах і прыбярэжных палосах, а таксама выкананнем патрабаванняў, устаноўленых нарматыўнымі прававымі актамі для водаахоўных зон і прыбярэжных палос водных аб'ектаў.

3. Каардынацыя дзейнасці тэрытарыяльных і іншых падраздзяленняў іншых органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, арганiзацый у галiне забеспячэння экалагічнай бяспекі, аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, у тым ліку нетраў.

4. Узаемадзеянне ў межах сваёй кампетэнцыі з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі пры вырашэнні прыродаахоўных пытанняў.

5. Удзел у ажыццяўленні міжнароднага, у тым ліку прыгранічнага, супрацоўніцтва па пытаннях дзейнасці інспекцыі.

6. Забеспячэнне дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і грамадзян экалагічнай інфармацыяй, арганізацыя прапаганды экалагічных ведаў, удзел у стварэнні сістэмы экалагічнай асветы, адукацыі і выхавання, узаемадзеянне з грамадскімі арганізацыямі (аб'яднаннямі).