predsedatel
Роман Юрьевич Сергун

Председатель Ветковского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать вас на сайте Ветковского районного исполнительного комитета!

Ветковщина – необыкновенный...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Ветковский районный
исполнительный комитет
Фестываль ткацтва “Кросенцы”

20 сентября 2013

Фестываль ткацтва “Кросенцы”

22 верасня ў філіале Веткаўскага музея пройдзе фестываль ткацтва “Кросенцы ”. 

Праграма фестывалю ткацтва “КРОСЕНЦЫ”

11:00 – Адкрыццё фестывалю Выступленне фальклорнага гурта Стаўбунскія вячоркі”

12:00 – прадстаўленне майстроў па ткацтву ўдзельнікаў фестывалю.
Выступленне гурта “Ягорава гара”

13:00 – Майстар-клас па вырабу “Неглюбскага кубка”.
Выступленне фальклорнага гурта в. Старае Сяло

14:00 – Майстар-клас па вырабу “Неглюбскіхгарлячак”.
Выступленне гурта “Вясёлыя музыкі” (Ветка)

14:30 – Майстар-клас па апрананні традыцыйнага “Неглюбкага строя”

15:00 – Майстар-клас па вырабу традыцыйных лялек. Выступленне гурта “Млын Сонца”

16:00 – Майстар-клас па традыцыйных танцах.

17:00 – закрыццё ткацкага фестывалю “Кросенцы”
Выступ этна-гурта “Вурай”

Разам з канцэртнай праграмай будуць працаваць пляцоўкі, на якіх усе жадаючыя змогуць дакрануцца да таямнічага працэсу ткацтва і сваімі рукамі стварыць невялічкі цуд. Супрацоўнікі Веткаўскага музея будуць рады падзяліцца сакрэтамі выратавання і прачытання старажытных знакаў на ручніках. Майстрыха з в. Неглюбка Людміла Васільеўна Кавалёва будзе дзяліцца сваім бясцэнным вопытам па захаванні рамяства ў сучасных умовах. Бабакова Зося, жыхарка Гомеля, распавядзе пра сваё захапленне ткацтвам і пакажа свае ўменні на кроснах. Як скарыстаць старое непатрэбнае адзенне з толкам, вам раскажа і пакажа супрацоўніца філіала Веткаўскага музея Галіна Іванаўна Парашчанка. Самых маленькіх чакаюць заняткі на міні-кросенцах ад Палаца творчасці дзяцей і моладзі “Юнацтва” пад кіраўніцтвам Мармуковай Надзеі Васільеўны . Для ўсіх, хто цікавіцца сапраўднымі неглюбскімі ручнікамі, вырабамі з дрэва, магніцікамі і іншымі “падаруначкамі”, будзе працаваць этна-кірмаш.

Падрабязней: www.vetka-museum.by  

Яндекс.Метрика