Меню
Председатель Ветковского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
9 января 2013
"Каляда, Калядзіца – добрая маладзіца…"
9 студзеня, Ветка /Уласн. інф./. Нельга не узгадаць у гэты час пра “калядаванне” – адну з самых яркіх традыцый, што дайшла да сучаснасці. Раней лічылася, што толькі вяселле, шумлівыя гулянні могуць напалохаць злыдняў, павылазіўшых з таго свету, ды аберагчы людзей ад іх.
Вось і 7 студзеня на пляцоўцы каля філіяла Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф.Р. Шклярава ў Гомелі адбыўся фестываль народнай каляднай песні “Каляда, калядзіца, добрая маладзіца”.
Удзел у святочным мерапрыемстве прынялі захавальнікі аўтэнтычнай спеўнай традыцыі з Веткаўскага раёна. Гэта народны фальклорны калектыў “Рэчанька” (мастацкі кіраўнік Антаніна Болбасава) Старасельскага ДК і народны фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Стаўбунскія вячоркі” (мастацкі кіраўнік Святлана Парашчанка) Стаўбунскага Дома культуры.

Гамяльчане і госці горада, якія ў гэты дзень наведалі гомельскі парк, былі ў захапленні ад выканання “Стаўбунскімі вячоркамі” калядных песень. Вельмі спадабаўся ім і тэатральны паказ “Каляды”, які прадэманстравалі ўдзельнікі калектыву “Рэчанька”. Старасельцы зладзілі сапраўднае калядаванне з уласцівымі яму фальклорнымі вобразамі, прайшлі па парку і павіншавалі ўсіх сустрэчных.
