Меню
Председатель Ветковского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
15 марта 2010
Праздник Конституции
15 сакавіка, Ветка /Уласн. інф./. Мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адбылося ў панядзелак у гарадскім Доме культуры. На свята прыйшлі прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх арганізацый, ветэраны вайны, моладзь.
Усіх прысутных з урачыстасцю павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўген Іванавіч Чэванькоў.
У гэты дзень на галоўнай сцэне раёна прайшло ўрачыстае ўручэнне галоўнага дакумента грамадзяніна Рэспублікі Беларусь: пашпарт атрымалі Дз. Гарэлаў, А. Вараб’ёў і А. Бова. Першы сакратар РК ОО “БРСМ” Аляксей Котаў шчыра павіншаваў хлопцаў і пажадаў ім несці ганарлівае званне “грамадзяніна нашай краіны” па жыцці.
На працягу ўсёй святочнай праграмы гледачам дарылі свае выступленні веткаўскія артысты: Н. Якса, У. Сетун, Д. Пустаханаў, В. Мельнікава, Л. Саакян, М. Гардзіенка і іншыя. Завяршэннем мерапрыемства стаў музычны нумар “Беларусь” у выкананні Татэвік Фарашян.