Меню
Председатель Ветковского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
2 февраля 2008
Распрацавана палажэнне аб званні Ганаровага грамадзяніна
2 лютага, Ветка /Уласн.інф./. З пачатку года на Веткаўшчыне ўстаноўлена званне “Ганаровы грамадзянін Веткаўскага раёна”. Такое рашэнне прыняў раённы Савет дэпутатаў па ініцыятыве аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.
Месца жыхарства ўладальніка ганаровага звання, як, дарэчы, і грамадзянства, у гэтым выпадку асобай ролі не мае. Галоўнае — тое добрае і значнае, што чалавек зрабіў для раёна, на колькі шырокае прызнанне ён мае ў мясцовых жыхароў. У прыватнасці, прысвоіць званне дазваляюць асобыя заслугі чалавека пры абароне і вызваленні Веткаўскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, заслугі, якія былі праяўлены пры надзвычайных абставінах у мірны час. Прэтэндаваць на высокае званне могуць таксама грамадзяне, якія дасягнулі значных поспехаў у вытворчай і грамадска-культурнай дзейнасці, у развіцці эканомікі, навукі, культуры, мастацтва, адукацыі, аховы здароўя, фізічнай культуры і спорта і за іншыя дасягненні.
Званне будзе зацвярджацца рашэннем райсавета дэпутатаў па прадстаўленню райвыканкама. Ганаровы грамадзянін Веткаўскага раёна атрымлівае адпаведны дыплом і імянную ленту, а таксама аднаразовае (пры прысваенні звання) і потым штогадовае грашовае ўзнагароджанне. Яго імя заносіцца ў Кнігу ганаровых грамадзян Веткаўскага раёна, якая знаходзіцца ў ідэалагічным аддзеле райвыканкама. І толькі абвінаваўчы прыгавор суда можа пазбавіць чалавека высокага звання.