predsedatel
Роман Юрьевич Сергун

Председатель Ветковского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать вас на сайте Ветковского районного исполнительного комитета!

Ветковщина – необыкновенный...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Ветковский районный
исполнительный комитет
Святыні Свяцка: новая выстава ў філіяле Веткаўскага музея

18 ноября 2013

Святыні Свяцка: новая выстава ў філіяле Веткаўскага музея

Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава — адзіная ў Беларусі ўстанова, якая плённа вывучае культуру старавераў і назапашвае ў вялікай колькасці яе артэфакты. У гомельскім філіяле музея адбылося адкрыццё выставы, прысвечанай пасаду Свяцк — некалі вялікаму і моцнаму сваімі стараверскімі каранямі паселішчу ў Навазыбкаўскім раёне, цалкам выселенаму пасля катастрофы на ЧАЭС.

Аўтарскі праект Веткаўскага музея «Голоса ушедших деревень» прысвечаны шматлікім вёскам, якія зніклі з карты свету чарнобыльскай трагедыяй. Сённяшняя выстава ў філіяле пад назвай «Не предать забвению…» — частка гэтага праекта. Аднак не толькі па гэтай прычыне была закранута тэма Свяцка: калісьці менавіта ў Ветцы быў заснаваны і асветлены Пакроўскі храм, які пазней разабралі і перавезлі часткова плытамі па Сажы, а часткова на конях у Свяцк. З тых часоў слабада атрымлівала святароў з Веткі, падпарадкоўвалася веткаўскім статутам.

На выставе можна пабачыць унікальную калекцыю іканапісу, чаканкі, кніжнага мастацтва, драўлянага дойлідства свяцкіх майстоў XVIII-га — пачатку XX стагоддзя. Але найбольш прываблівае вялікая ікона Міколы Адводзячага. Яна ўпершыню пакінула сцены музея ў Ветцы з тых часоў, як трапіла ў яго фонды, каб падзівіць жыхароў і гасцей Гомеля сваёй прыгажосцю і сілай у адвядзенні зла. Бо менавіта таму і носіць выява Міколы Цудатворцы такую назву: святы на ёй пагрозліва глядзіць не наўпрост, а крыху ўбок, за левае плячо чалавека, які перад ёй стаіць — туды, дзе і хаваюцца цёмныя, злыя сілы.

— У нашых веткаўска-старадубскіх мясцінах хацелі ў хаце мець не проста вобраз Міколы Угодніка, які заўсёды спяшаецца на дапамогу ў бедах-няшчасцях. Аддавалі перавагу часцей за ўсё вось такому суроваму, аскетычнаму, грознаму вобразу Міколы Адводзячага, — распавядае супрацоўніца музея Святлана Лявонцьева.

Паведаміла яна і пра тое, як тлумачылі ў экспедыцыях вясковыя жанчыны такую выяву святога Міколы. Было знойдзена тры тлумачэнні. Паводле першага, святы не паглядзіць на таго, хто стаіць наўпрост перад іконай, пакуль той не выкупіць свае грахі. Паводле другога, грозным поглядам Мікола пабівае чарцей, якія нас спакушаюць. Трэцяя, ж жанчына дала такі адказ: «Вось ты стаіш, молішся перад іконай, просіш аб нечым, а святы Мікола ўжо адвёў ад цябе ўсе беды і няшчасці».

Не адзін год працы прысвяцілі збору матэрыялаў і экспанатаў, а таксама іх рэстаўрацыі супрацоўнікі музея. А наведаць выставу і пабачыць усё гэта на свае вочы можна будзе на працягу шасці месяцаў у філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі.

Яндекс.Метрика