predsedatel
Роман Юрьевич Сергун

Председатель Ветковского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать вас на сайте Ветковского районного исполнительного комитета!

Ветковщина – необыкновенный...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Ветковский районный
исполнительный комитет
Упершыню ў горадзе Ветка 16 мая адбудзецца святочная праграма, прысвечаная Міжнароднаму Дню Музеяў — “Ноч музеяў-2015”

11 мая 2015

Упершыню ў горадзе Ветка 16 мая адбудзецца святочная праграма, прысвечаная Міжнароднаму Дню Музеяў — “Ноч музеяў-2015”

У гэту “ноч” усім нам добра вядомы Веткаўскі музей пакажа сябе ў незвычайнай атмасферы: шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі, адукацыйныя праграмы, выставы, інсталяцыі, канцэртная праграма… І, самае галоўнае, менавіта ў гэту “ноч” у веткаўчан і гасцей горада будзе ўнікальная магчымасць — наведаць адкрытыя пасля рэканструкцыі экспазіцыі НОЧЧУ.

На прылягаючай да музея тэрыторыі будуць дзейнічаць шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі:

“Музей майго жыцця…” — Веткаўскі музей: падзеі, факты, асобы;
“Веткаўская буквіца: учора, сёння, заўтра”;
Мастацкі пленэр “Музей, які натхняе…”;
“Як пушчу Стралу…” — унікальны абрад Веткаўшчыны ў аб’ектыве фотакамер;
“Колаварот” — выставачная дзейнасць Веткаўскага музея.
Канцэртная праграма:
19:00 — адкрыццё вечарыны, гурт “Стаўбунскія вячоркі” — “Як пушчу Стралу…”;
19:30 — музычны праект “Ягорава Гара” (Гомель);
20:25 — гурт “БіФолк” (Гомель);
21:20 — гурт “Літы Талер” (Мінск);
22:15 — фолк-фэнтэзі-гурт “Млын Сонца” (Гомель), клуб Гістарычнага танца “Бельфіорэ” (Гомель);
22:55 — фаер-шоў “ATESH” (Гомель).

У гэты дзень уваход у музей ВОЛЬНЫ (бясплатны), а выхад будзе складаць сімвалічную суму, за якую кожны наведвальнік атрымае ПАДАРУНАК.

Запрашаем усіх жыхароў Веткаўшчыны і гасцей горада на неверагоднай прыгажосці свята!

Яндекс.Метрика