Меню
Председатель Ветковского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
8 сентября 2014
В Ветковском районе на снос ветхих домов за год потратят более миллиарда рублей
8 верасня, Ветка /Уласн. інф./. Актыўная работа па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў і навядзенні парадка на зямлі пачалася яшчэ ў 2006 годзе, калі ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №70 “Аб мерах па ўпарадкаванні ўліка і скарачэнню колькасці пустуючых і старых дамоў з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі ў вясковай мясцовасці”. Працягваецца яна і дагэтуль. Праўда, зараз кіраўнікі сельскіх Саветаў дэпутатаў кіруюцца іншым дакументам — указам №100 аб зносе састарэлага жылля. Так, у мінулым годзе ў раёне ліквідавана 314 дамоў і будынкаў. Сёлета з 245 запланаваных ужо 115 будынкаў знесены. Па астатніх сядзібах збіраюцца неабходныя дакументы.
Асабліва цеснае супрацоўніцтва наладзілі старшыні сельвыканкамаў з судом. Ва ўстанову, па словах старшыні Веткаўскага раённага Савета дэпутатаў Віктара Масейкава, накіравана 55 спраў. На рэалізацыю праграмы з дзяржбюджэту вылучаюцца немалыя сродкі: толькі ў першым паўгоддзі на знос састарэлых і пустуючых дамоў выдаткавана паўмільярда рублёў. На другое паўгоддзе прадугледжана сума яшчэ большая — 600 мільёнаў рублёў. 375 з іх ужо выкарыстаны па прызначэнні.