Меню
Председатель Ветковского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
10 ноября 2014
Выйшаў на старт пяты сезон конкурсу юных вакалістаў “Звонкая раніца”
10 лістапада, Ветка /Уласн. інф./. Упершыню праект па пошуку таленавітых спевакоў “Настаўніцкая газета” сумесна з нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтрам “Зубраня” зладзілі ў 2010 годзе. Пасля пілотнага выпуску праект стаў штогоднім. Увосень кіраўнік конкурса “Звонкая раніца” Уладзімір Фалалееў разам са спецыялістамі па вакалу выпраўляюцца ў падарожжа па краіне, каб сабраць разам паўсотні выключных вакалістаў, вучняў 7-11 класаў, пасля чаго падчас адпачынку ў НДЦ “Зубраня” ў студзені-лютым наступнага года выбраць пераможцаў конкурса.

26 кастрычніка кастынг творчага конкурсу па падтрымцы юных вакалістаў “Звонкая раніца” адбыўся ў Асіповічах. Ужо ў панядзелак, 27 кастрычніка, арганізатары конкурсу былі ў Ветцы, каб пачуць галасы нашых юных спевакоў. Паспытаць свой лёс на сцэну выйшлі чатыры дзяўчыны, якія не адзін год займаюцца спевамі. Брытава Настасся займаецца ў Цэнтры дзіцячай творчасці пад кіраўніцтвам Вольгі Язерскай. Ганна Барысенка, Дзіяна Бабарыкіна і Настасся Лялькова — выхаванкі Наталлі Яксы. Акрамя веткаўчанак на кастынг прыехалі подлеткі з Гомеля і Добруша.
Кастынгі толькі пачаліся, а таму аб выніках гаварыць пакуль рана. Імёны фіналістаў будуць вядомы пасля 3 лістапада, калі завяршыцца праслухванне ўсіх канкурсантаў па ўсёй краіне. Будзем спадзявацца, што нашы зямлячкі ўвайдуць у іх лік. А мы будзем назіраць за развіццём падзей.